Павелічэнне закупачных цэн на мяса пры адстаючым росце адпускных цэн у розніцы і рост аб’ёмаў экспарту ўпершыню з сярэдзіны 1990-х прывялі да дэфіцыту на беларускім рынку. На мясакамбінатах тым часам сцвярджаюць, што адгружаюць у два-тры разы больш прадукцыі, чым раней, і просяць дазволу на павелічэнне адпускных коштаў. Але ўлады на гэта не ідуць, лічачы, што ў вытворцаў маецца пакуль «тлушчык». Прыбытак айчынных вытворцаў мяса і мясапрадуктаў, аналізуе «Завтра твоей страны».

Па выніках 1 квартала 2011 г., па дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі аб дзейнасці беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў, аб’ёмы прыбытку большасці найбуйнейшых беларускіх вытворцаў мяса і мясапрадуктаў, павялічыліся. Сярод увайшоўшых у топ-15 самых прыбытковых «мясных» беларускіх ААТ толькі ў трох кампаній прыбытак паменшыўся ў параўнанні з аналягічным перыядам мінулага года.

У топ-15 найбуйнейшых беларускіх мясаперапрацоўчых ААТ па дадзеных Мінфіна ўвайшло і ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», якое размясцілася ў рэйтынгу на ганаровым пятым месцы з прыбыткам у 1 квартале 2011 г. у памеры 6325 млн. рублёў (прыбытак у 1 квартале 2010 г. — 7111 млн. рублёў).

Аднак варта ўлічыць, што асноўныя перабоі з пастаўкамі мяса ў рознічную сетку пачаліся ў Беларусі летам. Судзіць аб рэальных прыбытках і стратах галіны можна будзе толькі пасля апублікавання Міністэрствам фінансаў дадзеных за гэты няпросты перыяд.