Чакаецца, што бензін АІ-92 падаражэе на 5,4% з цяперашніх 6300 руб., дызельнае паліва — на 5,6% з цяперашніх 6950.

З пятніцы, 8 чэрвеня, у сярэднім на 5% павялічацца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ўдзельнікі рынку. Чакаецца, што бензін АІ-92 падаражэе на 5,4% з цяперашніх 6300 рублёў, дызельнае паліва — на 5,6% з цяперашніх 6950.

Такім чынам гэта будзе трэцяе ў 2012 годзе падаражанне паліва. У апошні раз кошты на нафтапрадукты ў Беларусі павышаліся з 11 красавіка на 5%. Варта нагадаць, што ў 2011 годзе цэны на маторнае паліва павялічваліся 11 разоў.

Tut.by