«ГУСТ» — гэта гарант посьпеху сучасных тавараў.

Прадукты, на ўпакоўцы якіх вы ўбачыце «Знак якасьці — ГУСТ», можна сьмела купляць, таму што яны — лепшыя з лепшых. Конкурс-дэгустацыю «ГУСТ» Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі праводзіць з 2001 г. пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Мінскэкспа» і ТАА «Цэнтр крэатыўных тэхналёгій «АртШок». У конкурсе-дэгустацыі ўдзельнічаюць прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасьцю мясных, малочных, агароднінных, рыбных прадуктаў, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, мінеральнай вады, безалкагольных напояў.

У 2010 г. за перамогу ў конкурсе змагаліся каля 60 харчовых прадпрыемстваў, якія прадставілі на конкурс 524 ўзораў прадукцыі. Эксперты — вядучыя спецыялісты Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржстандарту, Белдзяржхарчпрама, Белкаапсаюза, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прааналізавалі арганалептычныя паказчыкі прадуктаў (смак, колер, пах, выгляд на разрэзе, кансістэнцыя і іншыя), надалі пільную ўвагу ўпакоўцы і маркіроўцы. Вельмі важна, што, праводзячы ацэнку, ні адзін з экспертаў не ведае, чый выраб ён дэгустуе. Узоры закадзіраваны, і іх расшыфроўка адбываецца толькі пасьля падвядзеньня вынікаў. Па выніках атрыманых балаў права называцца лепшымі і маркіравацца знакам «ГУСТ» атрымалі 149 прадуктаў, прадстаўленых 50 прадпрыемствамі з розных рэгіёнаў республiкi. Па выніках усіх трох этапаў конкурсу, якія праводзяцца ў 2010 г., ўладальнікамі дыплёмаў «Залаты ГУСТ», якімі традыцыйна адзначаюцца прадпрыемствы-пераможцы за стабільна высокую якасьць, укараненьне новых тэхналёгій і шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі, сталі 19 прадпрыемстваў харчовай галіны Беларусі. Упершыню за ўсю гісторыю правядзеньня конкурсу ўклад кіраўнікоў прадпрыемстваў, прадукцыя якіх неаднаразова станавілася пераможцам конкурсу-дэгустацыі «ГУСТ», адзначаны залатым нагрудным знакам «ГУСТ».

Сярод іншых ён быў уручаны дырэктару ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» Уладзіміру Бяляеву.

Нашы віншаваньні пераможцу.