27 чэрвеня 1941 г. Ваўкавыскі раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і знаходзіўся пад ворагамі амаль да 14 ліпеня 1944 года.

З першых дзён акупацыі на Ваўкавыскай зямлі пачалі дзейнічаць падпольныя вызваленчыя арганізацыі і атрады, якія набліжалі час вызвалення ад фашыстаў.