28 красавіка 1928 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі вучоны, фізік, патрыярх канадскай школы матэрыялазнаўства Збігнеў Станіслаў Басінскі.

У 1950 годзе скончыў хімічны факультэт Оксфардскага універсітэту. З 1954 па 1956 гг. працаваў у Лабараторыі тлёну Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (Oxygenic Engineering Laboratories).

З 1957 года – супрацоўнік Нацыянальнага даследчага цэнтра,  з 1974  па 1987 год – на чале фізічнага аддзялення цэнтра. Прафесар універсітэта МакМастера ў Гамільтане. Выкладаў у розных універсітэтах свету, між іншым, у Оксфардзе ў 1969-70 гг. Член Каралеўскага таварыства Канады і Лонданскага каралеўскага таварыства. Доктар honoris causa Горна-металургічнай акадэміі імя Ст.Сташыца ў Кракаве. Кавалер Ордэна Канады (1986) – вышэйшай узнагароды Канады.

Даследаванні Збігнева Басінскага ў галіне фізікі металаў прынеслі яму нацыянальную і міжнародную вядомасць, у прыватнасці, яго работа па механіцы і тэрмадынамікі пластычнасці ў металах і яго ўклад у прыборы і метады назіранняў. Аўтар больш за 70 навуковых прац.

Памёр 12 жніўня 1999 года.