6 красавіка 1845 г. зацверджаны герб павятовага горада Ваўкавыска разам з іншымі гербамі гарадоў Гарадзенскай губерні.

Знаходзячыся з 1795 года ў складзе Расейскай Iмперыi, Ваўкавыск як павятовы горад Гарадзенскай губернi 6 красавiка 1845 года атрымаў ад расейскага iмператара Мiкалая I свой герб: «Шчыт падзелены на дзве паловы: у верхняй размешчаны Гарадзенскi герб, а ў нiжняй, у блакiтным полi, воўк, звернуты ў правы бок шчыта. Выява герба выканана па кнізе М.Сперансава «Зямельныя гербы Расеі».

У другой палове XIX стагоддзя быў складзены праект герба Ваўкавыска па новых правілах, распрацаваных Б.Кене: у блакітным полі ідучы направа воўк, у вольнай частцы герб Гарадзенскай губерні. Праект не быў афіцыйна зацверджаны.

Аналіз вядомых пячатак магістрата Ваўкавыска дазваляе сцвярджаць, што ў XVII-XVIII стст. у гербе горада была намалявана галава ваўка, звернутая направа і ўгару.

Гістарычныя гербы Ваўкавыска адносяць да так званых «размаўлялых» гербаў, бо ў гэтых малюнках зашыфравана назва горада.