У гэты дзень 16 сакавіка 1410 г.  на Вербніцу немцы напалі на Ваўкавыск. Па законах вайны напад на Вербную нядзелю было блюзнэрствам. Мэтай яго была спроба забіць князя Вітаўта.

Грунвальдскую бітву сьвяткуюць усе ўдзельнікі гэтай сечы. Перамога пад Грунвальдам зьмяніла эўрапейскую палітычную мапу. Выйгралі б крыжакі бітву 16 ліпеня 1410 года, яны па дамоўленасьці з вугорскім каралём Сігізмундам Люксембургскім далучылі б да сабе Жмудзь, Белую і Літоўскую Русь, Палесьсе, Падляшша, Мазавецкае княства, а Вугоршчына стала панаваць над Паўднёвай Польшчай, Валыньню і Падольлем. Вялікае княства і Польшча ператварыліся ў маленькія княствы, якія жылі пад пратэктаратам Тэўтонскага ордэна. Таму нямецкі бок рабіў ўсё магчымае, каб прыслабіць дух і сілы суперніка. З гэтых разлікаў быў арганізаваны напад на Ваўкавыск.

На радзе ордэнскага капітула вялікі магістр Юнгінгед патрабаваў, каб маршал Валенрод са сваім палком таемна прайшоў па мазавецкім землям і напаў на Ваўкавыск, калі ў ім будзе знаходзіцца Вітаўт. Доўг маршала пастарацца захапіць вялікага князя або, у крайнім выпадку, забіць яго. Без князя Вітаўта не адбылася б вайна, вайсковы саюз Польшчы і Вялікага княства распаўся, і ордэн вырашыў усе ваенныя праблемы, выдаткаваўшы адзін полк.

Чаму крыжакі вылучылі для нападу менавіта Ваўкавыск? Таму, што Вітаўт ехаў з Вільні ў Кракаў на спатканьне з Ягайлам і быў абавязаны праехаць Ваўкавыск — іншага шляху не было. Невялікі Ваўкавыск быў блізкі да межаў Ордэна і наперадзе яго няма іншых гарадоў. Лазутчыкі данесьлі, што Вітаўт са сьвітай пасьля прыпынку ў Слоніме будзе на Вербніцу ў Ваўкавыску. Валенрод падзяліў полк на две групы, каб зачыніць горад па Віленскім і Бресцкім шляхам. 16 сакавіка, калі вароты ў горад былі адчыненыя і ў цэрквы і касьцёле шла святочная служба, рыцары ўварваліся ў горад.

Даволі цяжка аднавіць тую колькасьць сьмерцяў і супраціў гараджан, калі не захавалася ніякіх апісаньняў. Па невялікіх зьвестках вядома, што старая драўляная царква была на замчышчы, рублены касьцёл, пабудаваны ў 1400 г., стаяў на пляцы, вакол ніх былі мноства сьвяточных людзей. Вось гэтых ваўкавысцаў крыжакі у першую чаргу пачалі секчы.

Жахлівыя былі хвіліны: пешыя проці конных, без панцыраў, кальчуг, у адных кажухах проці сталёвых дасьпехаў, з незакрытымі галовамі проці зачыненых шлемамі немцаў, без адзінага шчыта, толькі з мечамі проці коп’яў і самастрэлаў. Каля царквы выкацілі насупраць брамы некалькі санак і вазкоў, паставілі сьценку. Хто не меў мяча, адрываў аглоблю. Мужчыны пабеглі за сагайдакамі, білі аглоблямі, секлі сякерамі пысы канёў; коні ўзьвіваліся, ськідвалі рыцараў, валіліся з падсечанымі нагамі. Ад замка ляцелі ў немцаў стрэлы і, каля сьцяны з вазкоў і мерцьвякоў, пачалася бойка…

На рынкавай плошчы стаяў вялікі маршал Ордэна Валенрод. Нішто не адцягвала яго ад напружанага чаканьня весткі пра сьмерць вялікага князя. Няпільная варта без пытаньняў прапусьціла некалькі санак з апранутымі ў ліцьвінскія кажухі рыцарамі; вартаўнікам тут жа перарэзалі горла. Валенрод думаў, што калі меркаваць па шаленству, з якім яны абараняюцца, князь Вітаўт зараз знаходзіцца ў касьцёле.

Праз паўгадзіны яму стала ясна, што Вітаўт у Ваўкавыск не прыбыў, і ён дарма губляе сваіх рыцараў у сутыкненьнях з ваўкавысцамі. Ён сказаў падпаліць хаты і пакінуць мястэчка.

Усю ноч з Вербніцы ў ваўкавыскіх дварах дарабляла сьмерць тое, чаго не пасьпела ў гібельны дзень. Пакутлівую ноч кляліся ваўкавысцы вярнуць мечамі доўг. Невыпадкова, што сярод 40 палкоў, выстаўленых Вітаўтам, была і Ваўкавыская харугва. У скарзе рымскаму папе на развязваньне вайны Тэўтонскім ордэнам Вялікае княства адмыслова паказала і напад на Ваўкавыск у Вербную нядзелю.