11 студзеня 1386 г. польскія паслы падпісалі ў замку ў Ваўкавыску ўмову, якая пацвярджала, што Вялікі Князь Літоўскі Уладзіслаў Ягайла абраны польскім каралём і палякі аддаюць яму ў жонкі каралеву Ядзьвігу Анжуйскую. На наступны дзень Ягайла разам з братамі выехаў у Кракаў.

Ядзьвіга была самай малодшай дачкой Людзвіка Вугорскага і пасля яго смерці у 1384 г., ва ўзросце 11 гадоў была пасаджана на польскі трон.

15 лютага 1386 г. Ягайла паўторна (у праваслаўі меў хрост пад імем Якуба) ахрысьціўся па каталіцкім абрадзе на Вавельскай катэдры ў Кракаве пад імем Уладзіслава — у гонар свайго хроснага бацькі Уладзіслава Апольчыка. 18 лютага адбылася вяселле Ягайлы з Ядзвігай і 4 сакавіка ён урачыста каранаваўся на караля Польшчы. Афіцыйна ён пачаў тытулавацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем Літоўскім і дзедзічам Рускім», паклаўшы пачатак каралеўскай дынастыі Ягайлавічаў (Ягелонаў). Пачынаецца працэс палітыка-дзяржаўнага збліжэння Польшчы і ВКЛ на аснове так званай персанальнай уніі - зліцця каралеўскай і вялікакняскай улады.