Праваслаўныя вернікі 14 жніўня святкавалі Мядовы Спас. Кажуць, што ў Спаса ўсяго ў запасе: i дождж, i надвор’е, i шэрая непагадзь.

Гэты дзень у народзе называюць «мокрым», «мядовым» або «макавым» Спасам. Спараўды,  дні сталі шэрыя і мокрыя, увесь час ідзе дождж. Існуе народная прыкмета — калі ў гэты дзень мокра, то будзе многа грыбоў, а калі не будзе дажджу — шмат пажараў.

У царквах асвячаюць ваду і мёд, таму гэта яшчэ і свята пчаляроў. Святкавалі Спас і ў царкве Святога Міхаіла, што ў Сынкавічах Зэльвенскага раёну. Гэта месца асобнае, сынкавіцкі храм адзін з самых ранніх гатычных храмаў на Беларусі. Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры. Калі ў храме ідзе служба, на паркоўцы можна заўважыць нумары з розных регіёнаў Беларусі.

Святары храма знайшлі на мурах, пад фарбай старажытныя графіці, якія зрабілі людзі аж у XIV стагоддзі, а зараз царкву рэстаўруюць. Менавіта ход рэстаўрацыі і зацікавіў нас, што і з’явілася мэтай вандроўкі ў Сынкавічы, але пра гэта мы раскажам пазней у наступным артыкуле.

.

.

.

.