Сяргей Аляксандравіч Вераціла нарадзіўся ў мястэчку Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна 29 красавіка 1961 года.

Празаік, паэт, перакладчык. Жыў і працаваў у Эквадоры.

У 2012 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга апавяданняў «Разбітае сэрца Вітаўта».

Між іншага, перакладаў на беларускую мову некаторыя творы Хорхе Луіса Борхеса, Хасэ Артэга-і-Гасета.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Краснасельскім.

Сяргей Вераціла, напэўна, самы неадзначаны персанаж літаратурнага бамонду Беларусі, якога шмат хто не прымае.

Шчыра віншуем спадара Сяргея Верацілу з нагоды юбілею, зычым яму моцнага здароўя, бадзёрага настрою, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!