У межах выдавецкай ініцыятывы «Гараденская бібліятэка» выйшла кніга Ларысы ГЕНІЮШ “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы. З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)”.

Гэта 16-я кніга кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка”. Бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людскіх учынкаў. У зборнік, які ўклаў паэт Міхась Скобла, увайшлі 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню. Выданне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі – 24 старонкі фота, некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.

Лісты Ларысы Геніюш… У іх знайшлі сваё адлюстраваньне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажываньні, яе вялікая любоў да Беларусі. У іх своеасаблівы летапіс грамазска-культурнага жыцьця Гарадзеншчыны другой паловы XX стагодзьдзя, бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людзкіх учынкаў.

Папярэдне прэзентацыя кнігі ў Гародні адбудзецца 24 сакавіка падчас V агульнанацыянальнай дыктоўкі «Гародня, заўсёды з мовай!». На прэзентацыі можна будзе таксама набыць выданне.