У Зэльвенскім раёне, каля вадасховішча ёсць маленькая вёсачка, усяго 15-20 хат, а хат, у якіх жывуць людзі, можа, і яшчэ меней.

Вёска неперспектыўная, выміраючая, але адметная. Ля дарогі стаіць камень, а надпіс на камнi наведвае падарожніку аб тым, што у вёсцы нарадзіўся спадар Жэбрак Антон Раманавіч, генетык-селекцыянер, акадэмік.

Вёска памятае сваіх дзяцей, а ці памятаюць тыя, чые карані пайшлі з гэтага месца? Тут ёсць дзьве ці тры хаты, абабітыя сучасным сайдынгам, але астатнія хаты прыходзяць у занепад. Назва Збляны азначае бляклыя, вельмі старыя.

А яшчэ у вёсцы жыве бабуля, яе прозвішча — Чарток, таму мясцовыя жыхары завуць яе Чарціха (так сама яна сказала). Каб атрымаць дабаўку да маленькай пенсіі, старая прадае турыстам, што адпачынаюць на вадасховішчы, бульбу.

Калі мы адмовліся купляць бульбу, бабуля сказала:

— Так вы, дзеткі, усё роўна заходзьце, я вам і так бульбы дам…

Вось такая бабуля-гандлярка…

І, як заўсёды, некалькі здымкаў з вёскі: