У Гародні ў 6 раз адбыўся турнір па інтэлектуальным гульням у «сляпую» «Белая трость». Лепшыя інтэлектуалы абласнога цэнтра, дэбютанты з БелТІЗ, як заўсёды яскравыя ваўкавычане ў гасцях, суперінтрыга, якая скончылася эпічным суперфіналам (калі пасля заканчэння апошняга пытання вызначылася, што мы і яшчэ дзве каманды маюць цалкам аднолькавую пазіцыю па чатырох гульнях)…

Заканамерна, што і тэлебачанне не абмінула асвяціць дадзены вельмі гуманістычны, традыцыйна вельмі ўтульны турнір тых, хто бачыць добра, так сабе, і наогул ніяк...

Ну і як Галіна Іванаўна Чарапок не перажывала за ваўкавыскі «Крэмень» (а таксама ўсім кіравала, чытала, судзіла), мы ў чарговы раз у прызах, але не першыя (на гэты раз ледзь-ледзь не першыя).

Дзякуй усім, дзякуючы каму турнір адбыўся… І я дакладна ведаю, што з такімі людзьмі ён нас яшчэ запросіць падужыцца, “раскінуць мазгамі”, падзяліцца і аб’яднацца праз чорныя павязкі… Спаборніцтва, якое нясе светлыя фарбы, нават калі перад вачамі толькі цемра… Класна, што ў шосты раз з класнымі людзьмі там быў і я.

Аляксандр Бубноў