14 студзеня ў гімназіі № 1 г. Ваўкавыска адбылося адразу два турніра. Акрамя спаборніцтваў паміж лепшымі вучнямі школ і ЦПР нашага раёна, прапанаваныя пытанні па гульні “Што? Дзе? Калі?” з’яўляліся завочным першынством на фінал чэмпіяната вобласці і былі даволі складаныя. А вось прапанаваныя “Свая гульня” і “Медыя-азбука” наадварот былі вельмі цікавымі да падлеткаў і выклікалі пры адказе на іх пытанні шмат пазітыўных эмоцый. І у абедзьвюх дысцыплінах лепшы вынік паказала каманда СШ №2 г.п Рось “Побег из Атлантиды” (тренер Таццяна Уладзіміраўна Барысевіч). Шчыра віншуем ювеналаў (усе дзеці яшчэ толькі 9 клас) і жадаем поспехаў удзельнікам інтэлектуальнага клуба “Фартуна”, ветэрану дадзенага руху на Ваўкавышчыне.

Збой у першых двух гульнях не перашкодзіў лідэрам, камандам ЦПР г. Ваўкавыска паказаць добры вынік у “Што? Дзе? Калі?” (трэнер Галіна Іванаўна Чарапок). Аднак не яны выклікалі зайздрасць сярод удзельнікаў турніра. Дзеці адной з навучальных установаў г. Ваўкавыску (нешта я раптам забыў якой), пасля 12 пытанняў першага тура мелі 8 дакладных адказаў, і 2 запісалі з некаторымі памылкамі, якія не маглі дазволіць журы іх залічыць. Астатнія каманды на той момант мелі прыкладна па 2-3 бала, а лідэры толькі 5. Ды што лідэры, чацьвера дарослых удзельніка клуба “Высокі Волак”, якія гулялі па-за залікам, мелі толькі 7 ачкоў і без шансаў прайгравалі вучням ці-то 5-га, ці то 6-га класа. Трэнер каманды-адкрыцця прызналася, што яе гадаванцы вельмі кемлівыя дзеці, вельмі добра валодаюць інтэрнетам. Такіх інтэлектуальных гігантаў зразумела, чакае фінал вобласці. І мне здаецца, там інтэрнет можа не дапамагчы. Ці як вы думаеце?