Пачнем, шаноўныя чытачы, з самага галоўнага. На днях мне, здаецца, атрымалася растлумачыць  аднаму начальніку, што яго мары аб алімпіядных прызавых месцах на вобласці і рэспубліцы хутчэй стануць матэрыяльнымі, калі ён будзе глядзець на развіццё «Што? Дзе? Калі?» не як на «А-БЫ-ШТО».

І вось у суботу было прыемна глядзець на пяцікласнікаў, якія і на чацвертай гадзіне гульні з запалам кідаліся на новыя заданні.

На глыбокія веды каманд «Эвколиптовая веточка» (гімназія № 1), «Марвела» (СШ № 5, трэнер Беляева Е.В.), «ЭВБТ» (Ваўкавыскі РЦТДіМ, трэнер Марына Бабіч), лагічныя азарэнні, шматступенныя разумовыя камбінацыі ўсіх рэгулярных удзельнікаў нашых турніраў.

Людзям, што хочуць кінуць камень ва ўсіх нас, рупліўцаў на інтэлектуальнай ніве, адзначу, што гадаванцы Анатоля Іванавіча Лакатуна (вялікага Педагога і Чалавека), якія «прабівалі» сабе прызавые месцы на рэспубліцы і паступленне без экзаменаў, паспявалі яшчэ ўдзяляць увагу «Што? Дзе? Калі?». Таксама, амаль усе 90-бальнікі той жа школы прайшлі тым жа шляхам.Так што мы, Елена Вацлаваўна Бяляева (чые гадаванцы ва ўпартай барацьбе вырвалі Ваўкавыск-ОРЕN 2017), Марына Бабіч (якая яго арганізавала і правяла), Галіна Іванаўна Чарапок (чыё «Шведскія ваўкі» заваявалі ювенальскі кубак), Наталля Рышардаўна Габрыянчык (вельмі гасцінны гаспадар, у першую чаргу дзякуючы якой СШ № 7 сёння цэнтр усіх інтэлектуальных рысталішч раёна) і інш. не аднімаем каштоўны час у дзяцей. Мы дапамагаем ім удасканаліць свае здольнасці, што дазволяць быць пераможцамі.

Але ў першую чаргу ўсё робяць дзеці. Нашы мэтанакіраваныя, амбітныя, ініцыятыўныя, што любяць не толькі гуляць, але і трэніравацца, хадзіць у вольны час на турніры. Вы сёння такіх шмат бачылі? А я з імі сутыкаюся вельмі часта. І сёння ваўкавыскі і дарослы, і дзіцячы інтэлектуальны рух на ўздыме. Бронзавую прыступку ў «ЧГК» вырашыў мізэрны бал рэйтынгу сярод трох каманд. Сярод ювеналаў (9 клас) і дзяцей (7 клас) таксама пераможцу вызначыла адно выніковае трапленне. Галоўны прыз таксама прышлося вылічваць па дадатковым паказчыкам сярод трох каманд.

Хацелася б, каб гэтыя ж дзеці праз тыдзень навялі шораху на «Стальной крысе» г. Ліда і ў наступным месяцы «бліканулі» на чэмпіянаце Беларусі. Яны могуць. Трэба даць ім толькі шанс.

Аляксандр Бубноў