Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці звяртаецца з просьбай да творчых саюзаў, культурна-асветных устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, калектываў прадпрыемстваў і навучальных устаноў, грамадзян рэспублікі правесці абмеркаванне кандыдатур на саісканне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.

Да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій у намінацыі за выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія) дапушчаны:

1. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд» культурна-спартыўнага комплексу ААТ «Полацк–Шкловалакно».

2. Народны ансамбль народных інструментаў «Лірнікі» ДУА «Гарадзішчанская дзіцячая школа мастацтваў»,  г.п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна.

3. Народны ансамбль песні і танца «Каларыт»  філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга».

4. Народны ансамбль песні і танца «Яблынька» ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры», г. Гарадок Віцебскай вобласці.

5. Узорны ансамбль танца «Шоу-данс Асарці»  Палаца культуры «Нафтавік» РУП «ВА «Беларуснафта», г. Рэчыца.

6. Фальклорны аматарскі ансамбль «Грамніцы» УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», г. Мінск.

Прапановы, водгукі, заўвагі можна накіроўваць да 1 сакавіка 2017 г. на адрас: Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Камісія па прэміях ФПБ (пакой 915), пр-т Пераможцаў, 21, 220126, г. Мінск,  тэл. 203 95 83.