Парафія Св. Станіслава Косткі з Ваўкавыску арганізуе аўтобусную пілігрымку ў Меджугор’е. Арганізатары заахвочваюць наведаць гэтае месца асаблівага ўшанавання Маці Божай з 19 па 25 жніўня.

Па дарозе пілігрымы наведаюць сталіцу Венгрыі Будапешт – горад моцнай каталіцкай традыцыі з прыгожымі старадаўнімі святынямі. Акрамя духоўнай праграмы ў Меджугор’і, што знаходзіцца на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, удзельнікі пілігрымкі ўбачаць сярэднявечныя гарады Мостар і Дуброўнік, а таксама антычны Спліт у Харватыі.

Праграма пілігрымкі

1-ы дзень

- збор і выезд з Ваўкавыска
- перасячэнне мяжы
- начное прыбыццё ў Будапешт (Венгрыя)

2-і дзень

- экскурсія па Будапешце з гідам (Стары горад, базыліка св. Стэфана, плошча Героеў, гара Гелерт з помнікам Свабоды)
- прыбыццё на начлег
- абед – вячэра
- начлег

3-і дзень

- снеданне
- прыбыццё ў Мостар (Боснія і Герцагавіна), наведванне сярэднявечнага горада са славутым каменным мостам
- прыбыццё ў Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна)
- святая Імша, малітва, узыходжанне на гару Маці Божай
- абед – вячэра
- начлег

4-ы дзень

- снеданне
- знаходжанне ў Меджугор’і – месцы асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі
- абед – вячэра
- начлег

5-ы дзень

- снеданне
- святая Імша
- прыбыццё ў Дуброўнік (узбярэжжа Адрыятычнага мора, Харватыя)
- экскурсія па горадзе (Стары горад з брамай Піле, вуліца Страдун, манумент Арланда, палац Рэктара, катэдра)
- прыбыццё на начлег
- знаходжанне на моры
- абед – вячэра
- начлег

6-ы дзень

- снеданне
- знаходжанне на моры
- прыбыццё ў горад Спліт
- экскурсія па горадзе (Стары горад, палац імператара Дыяклетыяна, катэдра)

7-ы дзень

- вяртанне ў Ваўкавыск

Кошт пілігрымкі складае суму, эквівалентную 310 еўра па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У кошт уваходзяць: 4 начлегі, 4 снедання, 4 абеда – вячэры, паслугі гіда і ўваходныя квіткі, праезд аўтобусам турыстычнага класа. У кошт не ўваходзіць сума консульскага збору для атрымання візы.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 313 65 64 – кс. канонік Алег Дуль, пробашч парафіі Св. Станіславa Косткі ў Ваўкавыску.