20 студзеня адбылося асінхроннае першынства Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальным гульням. Ваўкавыск у чарговы раз стаў адной з пляцовак, на якую з’ехаліся лепшыя школьнікі рэгіёна. Перамогу ў “Што? Дзе? Калі?” заваявала каманда са Слоніма, якой мінімальна саступілі ваўкавычане “Кто слопал бабушку” (трэнер Чарапок Г.І.) і краснасельскі “Стык у стык” (Бубноў А.В.). Аднак нашым камандам мінімальна не хапіла для запрашэння на фінал краіны. А вось у “Сваёй гульні” сярод першых чатырох знатакоў амаль усе нашы. Неабходна адзначыць вучняў СШ № 1 г.п. Рось Кушнярова Дз. і Бабарына Дз., захапіўшых адпаведна другое і чацвёртае месца. Перамогу ж атрымаў Буйко Аляксей.

30 студзеня плануецца чарговае паседжанне дарослых ваўкавыскіх інтэлектуалаў, на якім, акрамя самой гульні, будзе вельмі цікава даведацца ад непасрэдных удзельнікаў телевізійнага праекта “Брэйн-рынг” абставіны баёў нашай каманды.