Год новы, але сезон распачаўся ўжо даўно і студзеньскі каляндар будзе вельмі насычаным і ў школьнікаў, і дарослых.
Ужо 5 студзеня ў Доме дзіцячай творчасці г. Ваўкавыск у 18-00, дзякуючы гасціннасці Валынец Яўгеніі Генрыхаўны, Галіна Іванаўна Чарапок правядзе завочны інтэлектуальны турнір, дзе дзяцей чакаюць «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?». Папярэдне ўдзел пацвердзілі гадаванцы самой Г.І. Чарапок, а таксама прадстаўнікі інтэлектуальнага клуба «Дэбют» г.п. Краснасельскі. Хто з дарослых жадае, таксама можа цікава правесці вечар.

14 і 21 студзеня на пляцоўцы Ваўкавыска адбудуцца запар два інтэлектуальных турніра, па выніках якіх будзе не толькі абрана лепшая школьная каманда раёна, але і фіналісты рэспубліканскага і абласнога турніраў.

Дарослых інтэлектуалаў 14 студзеня шчыра запрашаюць Ашмяны. Нягледзячы на не самы блізкі шлях, усе мінулыя гады ваўкавыскія калектывы наведвалі спаборніцтвы, дзе даволі паспяхова выступалі. Гасціннасць гаспадароў, смачныя пачастункі, цудоўныя канцэрты, арганізаваныя мясцовымі талентамі зрабілі Ашмяны адным з найбольш любімых маіх турніраў. Шкада, калі ў гэтым годзе Ваўкавыскі інтэлектуальны клуб не здолее накіраваць сваіх прадстаўнікоў. Нават калі ў гэтым годзе там будзе не так цікава, уласна для мяне Ашмяны заслужылі каб я ўсімі сіламі імкнуўся да іх, але на жаль мой стан здароўя выклікае недавер.

У канцы месяца аматараў “Сваёй гульні” атборачны турнір (дакладная дата і месца будзе названа пазней), па выніках якога лепшы знаток будзе прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Мінулагодні адбор паказаў, што людзі, якія выпадкова вырашылі паспрабаваць свае сілы, вельмі ўдала выступілі. Так што запрашаем усіх жадаючых паказаць свае веды. Калі хто не здолее трапіць у Ваўкавыск, адборачныя туры адбудуцца ў Лідзе, Гародні, Ашмянах.

І, зразумела, нас чакае чарговае паседжанне клуба “Высокі Волак”, таксама дакладная дата будзе пазней (з улікам пажаданняў сябраў клуба) названа.
Скончым заклікам: Дзеці, усе на турніры 5, 14,21 студзеня. Дарослыя марш у Ашмяны 14 студзеня, і рыхтуемся да адбору на “Сваю гульню”.