У кнігарнях Рыгі «Jāņa Rozes grāmatnīca» з’явілася манаграфія нашага славутага зямляка Вячкі Целеша Беларускія мастакі ў Латвіі. 1920 – 1990».

Кніга апавядае пра жыццё і творчасць мастакоў: Пётру Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзімітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, невядомых ў гісторыі беларускага мастацтва.

Шматгадовая даследчая праца ў архівах, музеях, галерэях і бібліятэках розных краін, успаміны людзей, сталі вынікам выдання гэтай працы. Рэцэнзенты выдання Хабіл, доктар мастацтва, прэзідэнт Латвійскай акадэміі навук Оярс Спарытыс, мастак, доктар мастацвазнаўства Міхаіл Цыбульскі. Кніжку выдала выдавецтва «Jumava» на латышскай і беларускай мовах, ды мае каля 400 рэдкіх фотаздымкаў і каляровых рэпрадукцый мастацкіх прац.

Нагадаем, што 29 лютага ў Рызе на Міжнароднай выставе кніг адбылася прэзентацыя кнігі.

Фота Вячка Целеш