21 лістапада 7 каманд народнага клуба інтэлектуальных гульняў “Высокі Волак” (прыемна, што сабраліся амаль усе) у выключна ўпартай барацьбе (за дысцыпліну ў клубе) адказвалі на “Дэцэбалы” і “Што? Дзе? Калі?” .

Прыемна адзначыць прагрэс маладых каманд (“Ваўкі” і “ВГАК”), якія ўжо рэгулярна здольны “уцерці нос” старажылам клуба (пакуль яшчэ па асобных пытаннях). Таксама задаваляе здольнасць вырвацца на лідэрскія пазіцыі “ПадШФ” (якіх ужо па 8 чалавек прыходзіць), “Салаг” (трохі сціплых, але самых лепшых прадстаўніц гімназіі № 2, якія крыху-крыху не сталі першымі ў абедзьвюх гульнях), “Крамня” (які мінімальна перамог у “Што?Дзе? Калі?”), што надае нашаму лідэру “Ньюс-В” новых фарбаў да эмацыянальнага фону(перамаглі ў “Дэцэбалах”). Усіх бы рваў “Ріск” , аднак знімем капелюшы перад 2 ДАМАМІ, што без усялякіх разваг прыходзяць прымаць бой (АУ, дзе астатнія сябры каманды).

Так што, як звычайна, Галіна Іванаўна Чарапок усё належным чынам падрыхтавала, мы зышліся, згулялі, атрымалі вялізарнае задавальненне і… 8 снежня адбор на рэспубліку (“Крэмень” і “Ньюс-В” заявіліся і збіраюцца ў Гародню). Хоць трэба ехаць і скідацца на грошы, але цікава праверыць у чарговы раз свае здольнасці. Нас чакаюць новыя турніры і пытанні, чакаюць тых, хто не пазбягае новых цікавых прыгод.