У Столінскім раёне ДАІ паставіла чыноўнікам ультыматум. Калі да 15-га кастрычніка ў сельскіх населеных пунктах не будуць асветлены ўсе вуліцы і дарожная частка, то старшыні сельскіх выканкамаў атрымаюць штраф у памеры 3-х мільёнаў рублёў. Ёсць вёскі, дзе не гарыць ніводны ліхтар.

Эканоміць бюджэт на бяспецы грамадзян нельга, адзначаюць у ДАІ. „У поўным асвятленні вуліц зацікаўленыя і энергетыкі, якім неабходна на поўную эксплуатаваць энергаблокі”, – кажа супрацоўнік пінскіх міжрэгіянальных электрасетак Генадзь Бабіч:

— Мы тут вырашаем дзве праблемы. Першая праблема – гэта сацыяльная, што нашыя людзі будуць мець асвятленне, не будуць баяцца хадзіць па начах. Другую галоўную праблему для аналітыкаў, мы рашаем тое, што ў нас будзе спажыванне ў начны час і тыя правалы па электраэнергіі, якія ў нас ёсць з наборам моцнасці вулічнага асвятлення, будзем набіраць, то бок гэта вельмі выгадна.

ДАІ ўжо ўзяла на ўлік вёскі, дзе кепскае вулічнае асвятленне. Прадпісанне атрымаў і Столінскі раённы выканаўчы камітэт.

Беларускае Радыё Рацыя