29 жніўня ў гп. Рось адбудзецца раённае свята «Дажынкі».

У параўнанні з мінулагоднімі «Дажынкамі» праграма мерапрыемстваў сціплая. Будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя кропкі, прадстаўлены падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.

Пачатак святочных мерапрыемстваў а 16-й. А 21-й гадзіне пройдзе штогадовае мерапрыемства «Дажынкавых Сноп». ТАА «Кальвін» парадуе ўсіх удзельнікаў мерапрыемства Гранд-Феерверкам.

Будзе арганізаваны дадатковы рэйс аўтобуса ад аўтавакзала (час адпраўлення 15.30) да месца правядзення мерапрыемства і зваротны рэйс з гп.Рось да аўтавакзала Ваўкавыск (час адпраўлення — 22.00).

На час правядзення мерапрыемстваў з 13.00 да 23.00 будзе забароненая рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў крамах гп. Рось.