Сёння, 7 ліпеня, а 15-й гадзіне адбыліся жалобныя мерапрыемствы з нагоды 71-й гадаўшчыны знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Шавулічы. Мерапрыемствы праходзілі на месцы былой трагедыі, дзе ў гады вайны фашысты спалілі і расстралялі 366 жыхароў Шавуліч. Прачытаць пра гісторыю вёскі можна тут.
Сёлетні мітынг адрозніваўся ад тых, што былі раней. Артысты раённай самадзейнасці паказалі тэатралізаваную пастаноўку, ды праваслаўны святар Сергій Дзяшук адслужыў малебен у памяць загінуўшых, абыйшлося без афіцыйных прамоў раённага кіраўніцтва. На месцы, дзе стаялі вясковыя хаты, былі усталяваны стэлы з дрэва, якія нагадваюць зрубы спаленых дамоў.
Фота: Уладзіслаў Мігдалёнак
Наши Партнеры
Волковысский военно-исторический музей им. П.И. Багратиона
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
Волковысский городской Дом культуры
Блог отца Александра — Заметки о церковной и духовной жизни