Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць ўдзел у «Фэсце экскурсаводаў«. «Фэст Экскурсаводаў» — гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі і беларускіх месцах замежжа, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка). Галоўная задума Фэста — пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. У гэтым годзе Фэст адбудзецца 20-21 красавіка.