Як гэта цудоўна ствараць на камп’ютары новую папку, у якой размяшчаеш фота першай гульні сезона. Падбіраеш першыя радкі артыкула, каб імі паспрабаваць прадбачыць будучыя перамогі і паражэнні, супрацьстаянні з “Ньюс-В” і сяброўства з ўсімі астатнімі, турніры на якія мы не здолеем паехаць, і тыя, дзе  паспрабуем перамагчы. У навушніках грае неблагі рок, настрой творчы, у тым ліку дзякуючы ўчарашнім гульням, графаманія прэ.

Паседжанне 26 верасня ў гасціннай зале райвыканкама ў асноўным апраўдала усё лепшыя чаканні. Галоўны, і, магчыма, адзіны супернік (усе астатнія проста сябры) у ідэальным складзе, б’е капытам і збіраецца ўсімі магчымымі сродкамі, любым коштам вярнуць сабе тытул лепшай каманды раёну. Цудоўна, абы прыходзілі, таму што у кожным калектыве патрэбны нехта, які як цар Кашчэй чахне над златам сваіх перамог. Заўсёды ёсць надзея, што з’явіцца безбашанны добры моладзец і не вельмі парычыся сціскане каштоўнае яйка патэнцыяльна галоўнага фаварыту сезону (і ўчора добра ціскалі, і не раз). 

Аж надта прыемны перспектывы старэйшых ветэранаў клуба “ПадШФ” і “Салаг” прыходзіць поўнымі складамі і не проста цудоўна і яскрава гуляць, але і перамагаць. Будзе супер, калі мы ўбачым іх над сабой, яны заслужылі. Галоўнае, каб мой «Крэмень» таксама збіраўся, а не як ўчора — традыцыйны варыянт малых каманд “2 бусла” і Анастасія Токарава-Самушчык.  Наогул, была думка, што трэба было б адмовіцца ад паседжання, каб пасля сабрацца больш поўным складам. Аднак гульня пайшла і вельмі хочацца верыць, што на ўсіх паседжаннях мы будзем прысутнічаць вочна, а не лузерскі-завочна.

Можна с задавальненнем прызнаць, што на кубку “Волака і Высека” гасцей будуць чакаць прыстойныя гаспадары, якія ў інтэлектуальным плане здолеюць даць усім прыкурыць. Непакоіць непрыход “Рыску”, сумна без гэтых вясёлых і знаходлівых. Не, ілгу… Сумна ў нас на паседжаннях не бывае. Але б было весялей.

“Ваўкі” без капітана шукалі сваю гульню, і я заклікаю іх не расчароўвацца часовымі цяжкасцямі. Кожны ігрок моцна прагрэсіруе праз 2 гады, нягледзячы на ўзрост, узровень начытанасці (ці не ўсе краснасельскія дзеці чытаюць вельмі мала). Хочацца бачыць гэту вельмі каларытную і вясёлую кампанію і на Волаке, і заўсёды.

Ёсць такія “ВГАК”, было шмат камандаў, якія, здаецца, і хацелі, але па нейкіх вельмі важных і пільных прычынах не прыходзілі. Хочацца, каб у нас было больш прыхільнікаў вясёлага інтэлектуальнага адпачынку. А слабо, як у Ашмянах, мэр, прадпрыемствы, установы адукацыі – усе на гульню? Нешта ўжо не верыцца. Ну не хочуць людзі быць шчаслівымі, ведаць, што кожны месяць цябе чакае і чакаюць такое і такія!!! А самае галоўнае, ты адчуваеш сябе, нягледзячы на ўзрост, такім непрыстойна маладым, інтэлектуальным, яскравым! Прыемна, што гэта шчасце ў мяне і маёй сям’і ёсць. Магчыма, адно з галоўных у жыцці, калі сёння, пасля як напішу гэтыя радкі, мяне чакае новае спаборніцтва, а мае і родныя, і проста мае дзеці будуць побач, плячо да пляча. І нічога больш не буду тлумачыць тым, хто кажа, чаму мне не сядзіцца ў хаце. Гляньце, сколькі дарослых і малых дурняў бічуе без сэнсу, альбо валяецца ў хаце. Гляньце, якія разумныя і цікавыя дзеці трэніруюцца, і, спадзяюся, яшчэ доўга будуць гуляць у Галіны Іванаўны Чарапок, Таццяны Уладзіміраўны Барысевіч, Марыны Бабіч (апошнія, дарэчы, вельмі хочуць на Волак, тым больш за лета да іх дабавіліся цікавыя і моцныя хлопцы, але Віктараўна за сябе саромеецца прасіць, не тое, што за іншых). 

Позна вечарам шлі з дачкой з гульні. Глядзелі на цудоўнае зорнае неба. І задумаўся, што мае дзеці былі б зусім іншыя, калі ў Ваўкавыску не было б “Што? Дзе? Калі”? Як раз у навушніках зайграла адпаведнае настрою “Bon Jovi – Livin On”. Там шмат добрых словаў, напрыклад “Мы ёсць адзін у аднаго, і гэтага дастаткова”. З НОВЫМ СЕЗОНАМ ВАС.

мы маладыя і перспектыўныя

Паседжанне народнага клуба Высокі Волак 26 верасня 2014