24 студзеня па ўсёй нашай краіне будуць выбірацца лепшыя з лепшых інтэлектуалаў-школьнікаў. І менавіта адны з лепшых эрудытаў вобласці, каманда «Элементарна Ватсан», пераможцы кубка «Кронан» (Гродна), прызёры «Стальной крысы» (Ліда) павінны паказаць сябе… Найбольш ініцыятыўныя і пазітыўныя дзеці, якіх рыхтуюць трэнеры Бабіч М.В., Габрыянчык Н.Р., Бубноў А.В., Прэдка В.М., замест безсэнсоўнага сядзення ў камп’ютарах і бадзяння па пад’ездах, даведваюцца пра Пеле, Пушкіна, Стэндаля, традыцыях..  А яшчэ прыносяць школам і раёну прызавыя месцы на алімпіядах, у тым ліку дзякуючы вопыту стрэсаўстойлівасці, разумовай працы. Не прыемна, што ўпершыню не было прадстаўнікоў адной школы на турніры, дзеці якой яшчэ нядаўна рвалі ўсіх на раёне… Відавочна, што і ў другой зараз зрабілі ўсё, каб адштурхнуць дзяцей ад развіцця… Затое есць іншыя адэкватныя і кіраўнікі, і бацькі, а самае галоўнае, дзеці. НАша будучае, на якое мы працуем сёння.

Учора сустрэў маці былой вучаніцы, якая зараз паступіла ў самы прэстыжны ліцэй Беларусі, пачуў прыемныя словы. Глянуў на шчаслівыя фоткі дзяўчыны, якая не толькі вучыцца з элітай — яна сама ўжо эліта. Прызнаюць, што ёсць пэўная заслуга ў гэтым і нашых турніраў, трэніровак… Веру, што і тут, на пляцоўцы СШ № 7 трэніруецца будучая эліта… А 24 студзеня на турніры атрымае кожны тое, на што зарабіў. Чакаем, спадзяемся, жывем!