Яшчэ, здаецца, учора віншавалі пераможцу 2015 і ўзнагароджвалі кубкам… І вось 7 каманд сабраліся на новы старт.

Галіна Іванаўна дала чароўны сігнал, і панясліся пытанні, а мы… А мы, аказваеццца, яшчэ можам. Дзеці растут і разумнеюць, дарослыя проста разумнеюць, кожны на асобным пытанні можа «уцерці нос» кожнаму. Трэба моцна напружыцца, каб не адстаць ад імклівай дакладнай думкі, дабегчы да яе за 60 секунд (прызнаюсь, што, бывае, і 300 не хапае). Нехта пераможа, іншыя перамогуць уласную ляноту, руціну, праблемы…

Відавочна, узровень ваўкавыскіх інтэлектуалаў расце. Спадзяемся, на «Волаку і Высеку», што чакае нас 17 — 18 кастрычніка, гэта будзе відавочна. Чакаем Клімовічаў, новых турніраў і выклікаў. Спадзяемся убачыць навічкоў, якія захочуць разам з намі жыць інтэлектуальней, весялей і крыху больш натхнённа. А то сёння людзі так абленаваліся і разумова спяць, што і не зразумеюць заклік «Паехалі». Ну як хочуць, а мы — у сусвет інтэлектуальных гульняў!