Пакуль маладыя ваўкавычане выходзяць на першае месца ў вобласці па злачынствах, дарослыя ніяк не здолеюць адарваць свае галоўныя мазгавыя цэнтры ад крэслаў і тэлівізара. Таму я не веру, што 13 лютага ў Раённым метадычным цэнтры хто-небудзь прыйдзе на рэспубліканскі адбор па “Сваёй гульні”. Не верыць у гэта і Галіна Іванаўна Чарапок, якая не спадзяецца знайсці новыя таленты эрудытаў на Ваўкавышчыне.

Мабыць, прыдуць тыя самыя ўдзельнікі клуба “Высокі Волак”, што кожны год збіраюцца на паседжанні (на апошнім цудоўную гульню прадэманстравалі “Ньюс-В”, якія, спадзяемся, выйшлі з крызісу). Прыемна, што сабраліся “Ріск”, “Крэмень”, “Салагі”, “Падшафэ”. І ўсё… Нашы дарослыя любяць крытыкаваць усіх акрамя сябе. Ну, і маладыя ныюць за імі: У ВАЎКАВЫСКУ, РОСІ, КРАСНАСЕЛЬСКІМ НЯМА КУДЫ СХАДЗІЦЬ, АДПАЧЫЦЬ…

А, можа, паспрабуеце хоць нешта змяніць у сваім жыцці, прыйдзеце, згуляеце, пазнаёміціся?