Кніга ваўкавыскага краязнаўцы Мікалая Быхаўцава «Першыя саветы», якая выйшла ў жніўні мінулага года ў выдавецтве інстытута Беларускай Гісторыі і Культуры, офіс якога размешчаны ў Рызе, у серыі «Невядомая гісторыя», даступная для запампоўкі ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Камунікат, адной з найбуйнейшых у свеце.

Нагадаем, што стваральнік рэсурсу — журналіст польскага радыё Беласток Яраслаў Іванюк. Бібліятэка ўзнікла як аднайменная старонка бюлетэню Беларускай рэдакцыі радыё Палёнія, якая з часам пачала ператварацца ў інтэрнэт-бібліятэку. Складаецца з трох асноўных разьдзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвае больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў. На галоўнай старонцы рэсурсу штодзённа рэгіструецца каля тысячы наведваньняў.