27-28 лютага краснасельцы ўдзельнічалі ў абласным турніры сярод юнакоў 2000 года нараджэння. Ужо маючыя вопыт аднаго выступлення Бурачэўскі Дзмітрый, Чарвонік Сяргей, Баброўскіх Ілля, Церан Юрый, Пстыга Ягор і Бубноў Кірыл, а таксама дэбютанты хакейных баталій Цяслоўскі Аляксандр, Мікаілаў Вадзім, Зенчык Арцём, Салата Дзіма, Ігнатовіч Ілля, Жукоўскі Марк прадстаўлялі раён на “Залатой шайбе”.

Тры паражэнні і адна нічыя не выклікаюць аптымізму, аднак рэальна паказваюць наша месца сярод 10 лепшых каманд вобласці. Дзякуй ваўкавыскім спартыўным уладам, што арганізавалі і фінансавалі наш удзел у спаборніцтвах і чакаем у наступным годзе не толькі новых баталій, але і хаця б 5 камплектаў формы (дыяфрагма-шчыткі-штаны). Тады будзе магчымасць выстаўляць не дзве, а тры пяцёркі ігракоў на гульню! Гэта самая галоўная праблема. Будзем спадзявацца, што дзеці не страцяць жаданне чысціць лёд (мы АДЗІНАЯ КАМАНДА СЯРОД ФІНАЛІСТАЎ ВОБЛАСЦІ, ШТО НЕ МАЕ СВАЁЙ ХАКЕЙНАЙ КАРОБКІ). А бацькі ім набудуць камплект “клюшка-канькі-шайба”. Ці вам, дарослыя, лепш каб дзеці і далей “ганялі” камп’ютар і мабільнік?

2337