Другі этап Кубку Ваўкавыскага раёну 2015 па турысцка-прыкладному шматбор’ю ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму — вось так складана клічуць шыкоўны від спорту, які мае слаўныя традыцыі ў нашым раёне.

Вялікі жаль, што нядаўна загублена цудоўная пляцоўка для дадзенай дысцыпліны, дзе не толькі нашы дзеткі (і нешматлікія дарослыя, якія здольны на ўчынак) але і лепшыя каманды вобласці маглі ці не пад столлю адчуваць сябе чалавекам-павуком. Ну, гэта ж Ваўкавыскі раён. І каманду па хакею, што ў мінулым годзе сенсацыйна стала чацвёртай у вобласці, на турнір не адправілі (ведаеце, як даведаўся і ўбачыў расчараваныя твары дзяцей, махнуў рукоў і плюнуў, мне ёсць і так чым заняцца, чым зноў прасіць, ругацца, канфліктаваць). Тым больш трэба цаніць тое, што ў нашай мясцовасці яшчэ ёсць. Трэнеры, метадысты, дзеці, што згодны гадзінамі чакаць сваёй чаргі і рызыкаваць атрымаць мазалі (плюс бацькі, якія разумеюць карысць спорту, іх у нас вельмі няшмат). Шкада, што ў маёй школе няма абвязак і неабыякавых да альпінізму асобаў.

перад стартам

Затое яшчэ не загінулі традыцыі спартыўнага арыентыравання. Там карабіны не патрэбны, і, спадзяюся, 21 сакавіка мае дзеці прымуць удзел у чарговым этапе Кубку раёна каля кінатэатра «Юнацтва». Патэлефаную выпускнікам і, як дазволіць здароўе, сам прабягуся. Класна, калі яшчэ здольны рэалізаваць сябе як трэнер і які-ніякі спарцмен. Цудоўна, што ёсць супрацоўнікі СЮТур, якія ўсё для гэтага арганізуюць. Чакаем, рыхтуемся, верым!

суддзі пільна сочаць за высутпленнем

Трэнер Аляксандр Калінін рыхтуе каманду

самыя складаныя