Кошт — ад 6 да 400 еўра. Самі гульні пройдуць у Мінску праз 6 месяцаў, у траўні наступнага года.

З панядзелка, 30 верасня, можна набыць абанементы на ўвесь чэмпіянат, а з 16 кастрычніка пачнецца рэалізацыя пакетаў квіткоў на асобныя зборныя. Адзінкавыя квіткі на канкрэтныя матчы з’явяцца ў продажы з 1 снежня.

Адзіны пункт продажу квіткоў у Ваўкавыску можна паглядзець ТУТ.

Кошт абанементаў на ўвесь турнір складзе ад 300 да 2000 еўра, кошты квіткоў на гульні складуць ад 6 да 400 еўра.

Арганізатары прапануюць некалькі катэгорый пакетаў:

VIP-пакет: квіткі на лепшыя месцы на арэнах, пражыванне ў элітных гатэлях і наведванне VIP-рэстаранаў.
Заўзятарам: квіткі на матчы, пражыванне ў гатэлях ці фан-вёсцы.
Сямейны: зніжка дзецям да 50%, квіткі на матчы, пражыванне, а таксама шоў талісмана перад матчам.
Групавыя туры: школьным групам зніжка да 50%; студэнцкім — зніжка да 50%; карпаратыўным — зніжка да 25%.
Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе на двух арэнах Мінска з 9 па 25 траўня 2014 года.