У 1897 г. у вёсцы Дзергялі Ваўкавыскага павета нарадзіўся польскі памешчык, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, дэпутат Сейма IV кадэнцыі (1935 — 1938 гг.) Ежы Болендз.

У маладосці займаўся гаспадаркай у радавым маёнтку ў Дзергалях. Выконваў абавязкі старшыні павятовага саюза аграрыяў і павятовага камітэта зберажэнняў у Ваўкавыску. Стаяў на чале павятовай рады Блока беспартыйных па супрацоўніцтве з урадам Юзэфа Пілсудскага. Быў таксама членам рады гміны і павятовага дэпартамента ў Ваўкавыску. У 1935 годзе ён быў абраны членам парламента па Гарадзенскай выбарчай акрузе № 44. У парламенце далучыўся да групы «Раніца працы”, з’яўляўся віцэ-старшынёй беластоцкай парламенцкай групы, намеснікам старшыні асацыяцыі аграрыяў Сейма і Сената, уваходзіў у склад аграрнай камісіі, камісій па бюджэце, адукацыі. У 30-х гадах балатаваўся на пасаду прэзідэнта Сувалак. Забіты разам з цесцем у Зэльве салдатамі пасля прыходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г.