22 красавіка 1903 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі акцёр Сатурнін Буткевіч.

Выпускнік права ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. На сцэне з 1925 г. У 1925-1929 гг. акцёр Рэдуты, затым выступаў у Познані, Лодзі і Варшаве. У кіно дэбютаваў ў 1937 годзе. Пасля вайны гуляў у сталічных тэатрах: Польскім (1946-1950, 1955-1963), Дома Войска Польскага (1950-1955), Класічным (1963-1972).

З 1972 года на пенсіі. Памёр 1 лістапада 1973 года. Пахаваны ў Варшаве на старых Павонзках.

Фільмаграфія:

1937 DZIEWCZĘTA Z NOWOLIPEK
1938 STRACHY
1938 RENA
1938 PROFESOR WILCZUR
1953 CELULOZA
1954 POD GWIAZDĄ FRYGIJSKĄ
1954 PŁASZCZ (таксама як рэжысёр)
1957 TRAGEDIA OPTYMISTYCZNA
1958 ŻEGLARZ
1958 MAŁE DRAMATY
1958 LORD AUGUST SPEŁNIA SWÓJ OBOWIĄZEK
1958 KONIEC ŚWIATA O GODZINIE ÓSMEJ
1959 PANI BOVARY
1960 OSTROŻNIE YETI
1964 FRAJER
1965 PRZYGODA PANA TRAPSA
1965 MARIA STUART
1966 MARTWE DUSZE
1967 TAK JEST JAK SIĘ PAŃSTWU ZDAJE
1967 SZTORM
1967 KARTOTEKA
1967 GENERAŁ ADAMOW
1968 SPOKOJNA NOC
1969 HORSZTYŃSKI
1971 NIE LUBIĘ PONIEDZIAŁKU
1973 WIELKA MIŁOŚĆ BALZAKA