24 ліпеня 1920 г. Ваўкавыск быў вызвалены ад палякаў.

Уся паўната ўлады перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, першым старшынёй якога быў Аляксандр Ільіч Зонін (Лейзер Ізраілевіч Брыль), пасля вядомы ваенны пісьменнік, аўтар кніг «Марское братэрства», «Капітан Дыяны», «Жыццё Нахімава» і інш.

У склад РВК уваходзілі П.І. Карасёў, А.М. Айон, А.М. Гайліт, П.А.Ляхоўскі, Д.І. Уткес, А.П. Якубчык. У канцы ліпеня-пачатку жніўня 1920 г. па ўсім уезду ствараліся валасныя Рэўкомы — органы Савецкай улады на месцах.