11 студзеня 1930 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі празаік і эсэіст, перакладчык з беларускай, італьянскай, рускай моў Эўгеніюш КАБАЦ.

Паходзіць з сям’і чыгуначніка. У 1946 г. разам з сям’ёй пераехаў у Польшчу. Закончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў у фінансавых установах (1948-1957), рэдакцыі двухтыднёвіка “Сучаснасьць” (1960-1968), дарадцам па справах культуры пасольства Польшчы ў Італіі (1968-1972). У 1973-1993 гг. – намесьнік галоўнага рэдактара часопіса “Сусьветная літаратура”. Сакратар польскага філіяла Таварыства эўрапейскай культуры (1990). Член галоўнай управы Таварыства “Польшча-Беларусь” (1994). Дэбютаваў у 1949 годзе ў тыднёвіку «Час», як раманіст. Друкуецца з 1954 г.

Творчасць:
П’яны анёл (1957)
Занадта многа сонца (1959)
Горкі пляж (1960)
Раманс (1960)
Нейтральная зона (1960) напісана ў суаўтарстве Аляксандрам Мінкоўскім
Прыгоды з Агнешкай (1962)
Адзінаццатая запаведзь (1965)
Чарапахі (1966)
Адпачынак у высокай траве (1968)
Піліп і Джульета (1968)
Выкраданьне Джульеты (1973)
Патрыцыя, або Пра каханне і мастацтва сярод ночы (1975)
Аўтастрада сонца (1979)
Малгажата, або Рэквіем для ваяўнічай (1980)
Сьмерць працоўнага ў гатэлі “Савой” (1985)
Сакрэты Падрэ Піо (1999)
Непагадзь над Палерма (1999)
Vinum. Sacrum et profanum (2003)
Сярод знакаў Арла і Пагоні (2004)
Падрэ Піо. Другое крыло анёла (2008)
Чорнаруская хроніка пракажоных (2008)

У 1965 г. удастоены Залатога крыжа Заслугі, у 1981 г. — Рыцарскага крыжа за адраджэнне Польшчы, у 1982 г. Афіцэрскага крыжа за адраджэнне Польшчы.

Па сцэнарах Кабаца знятыя фільмы: DECYZJA (1960), DYREKTORZY (1975, серыял, серыя 6), DOKTOR MUREK (1979).

Памёр 18 лютага 2020 г. у Варшаве.