77 год таму - 15 студзеня 1940 г. быў зменены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР — Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР было скасавана дзяленне Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей БССР на паветы і ўсталявана дзяленне абласцей на раёны. 24 з іх увайшлі ў склад Беластоцкай вобласці, сярод якіх і Ваўкавыскі раён. Адначасова з раённым дзяленнем праводзілася праца па арганізацыі сельсаветаў. Указам, які замацаваў раённае дзяленне заходніх абласцей, ставілася задача перад аблвыканкамамі Заходняй Беларусі «прадставіць на сцвярджэнне Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР праект стварэння ў раёнах сельскіх і пасялковых Саветаў». Але гэта ўжо іншая гісторыя.