Сёння сваё 60-годдзе адзначае ваўкавыскі гісторык і краязнаўца Мікалай Быхаўцаў, які значную частку свайго жыцця прысвяціў збору і сістэматызацыі звестак пра гісторыю роднага краю. Мікалай не адзін год самастойна публікаваў гістарычны часопіс «Ваўкавышчына». Акрамя гэтага, убачылі свет дзве яго кнігі «Ваўкавыск міжваенны» і «Першыя Саветы». Прароблена сапраўды тытанічная праца па сістэматызацыі і ўвекавечванню памяці пра жыццё ў Ваўкавыскім раёне ў розныя гістарычныя перыяды.

Мы шчыра віншуем Мікалая Быхаўцава з Юбілеем, зычым яму дужага здароўя, творчага даўгалецця і новых адкрыццяў!