Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам MART INN прадоўжыць работу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ЗТАА «Март Інн Фуд».

«ЗТАА «Март Інн Фуд» атрымала ад Міністэрства гандлю рашэнне аб аднаўленні дзейнасці гандлёвых аб’ектаў. Магазіны прадаўжаюць працаваць», — паведамілі ў кампаніі. Як паведамлялася раней, за сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі са скончанымі тэрмінамі годнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем было вынесена рашэнне аб прыпыненні з 16 снежня на тэрмін да 90 дзён работы магазінаў сеткі MART INN.

На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты — больш за Br20 млрд. Пры гэтым у асобных магазінах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам годнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і інш.).