З пачатку лютага 2013 года Грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» праводзіўся конкурс сярод грамадскіх сайтаў і ініцыятыў Гродзенскай вобласці. Сярод удзельнікаў конкурсу знаходзіўся і наш сайт, ён быў намінаваны ў разделе «Інтэрнэт-прарыў года».

Пераможцаў вызначала прафесійнае журы з ліку грамадскіх дзеячаў і журналістаў Беларусі, Польшчы і Украіны, таксама вызнычаліся пераможцы і з дапамогай онлайн-галасавання на сайце конкурсу. 4 красавіка адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў. Наш сайт перамог і сярод журы, і сярод інтэрнэт-карыстальнікаў, якія галасавалі на сайце. Такім чынам, мы атрымалі два дыпломы — адзін ад журы, і адзін ад чытачоў сайту, якія галасавалі за нас і перамаглі колькасцю і гродзенскія сайты.

_MG_0650

З гэтай нагоды мы хочам выказаць вялікую падзяку ўсім тым, хто быў увесь час з намі, чытаў нас, дасылаў свае матэрыялы і здымкі, галасаваў у конкурсе.

_MG_9665