Пастановай урада ад 2 жніўня 2016 года на падставе заключэнняў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шэраг аб’ектаў. Вось некаторыя з іх на тэрыторыі Ваўкавышчыны і суседніх памежных раёнаў.

На Зэльвеншчыне гэта каменны могільнік перыяду сярэднявечча, в. Дзеркачы, курганныя могільнікі перыяду ранняга сярэднявечча, в. Клімовічы, стаянка перыяду неаліту, в. Навасёлкі, селішча перыяду сярэднявечча ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменны могільнік, селішча перыяду сярэднявечча», в. Росцевічы.

На Ваўкавышчыне гэта сем аб’ектаў: каменны могільнік перыяду сярэднявечча XV–XVII стагоддзі в. Араны, 1 км ад вёскі (гара Крутаўка), селішча перыяду ранняга сярэднявечча XI–XIV стагоддзі в. Замасцяны, на левым беразе р. Рось, паміж вёскай і ракой, курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча XI–XIII стагоддзі в. Данілаўцы, 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, селішча перыяду ранняга сярэднявечча IX–XII стагоддзі в. Данілаўцы, на заходняй ускраіне вёскі, селішча перыяду ранняга сярэднявечча X–XI стагоддзі в. Кавалі, на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, камень-следавік X–XIII стагоддзі в. Пасынкі, 0,5 км на поўнач ад вёскі, каменны могільнік XV–XVII стагоддзі в. Хацькоўцы, на ўсходняй ускраіне вёскі, на беразе р. Свінарэка.

На Свіслаччыне бескурганны могільнік у в. Сакольнікі.

Гэтай жа пастановай Саўміна ўнесены змяненні ў пералік матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

У Ваўкавыскім раёне Свята-Мікалаеўская царква ў Ваўкавыску па вул. Леніна, 43, 1874 года, і Свята-Міхайлаўская царква ў в. Ізабелін, канца XVIII стагоддзя, 1863, 1924 гады, з катэрыяй каштоўнасці 3, традыцыя простага двухнітовага ткацтва з катэрыяй каштоўнасці А.

У Зэльвенскім раёне Свята-Троіцкая царква ХІХ стагоддзе, 1904–1909 гады ў г.п. Зэльва.

У Свіслацкім раёне гэта царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Дабраволя, 1859 года.

З поўнымі спісамі можна азнаёміцца тут.