Пабачыла свет чарговая кніга ваўкавыскага краязнаўцы Мікалая Быхаўцава пад назвай “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце”. Кніга выйшла ў выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка».

У сеціве ўжо з’явіліся першыя добрыя водгукі на яе, адзін з якіх напісаў у сваім блоге беларускі журналіст Дзмітры Гурневіч:

“Ваўкавыскі інжынер Мікалай Быхаўцаў напісаў кнігу пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце. Аўтар не прафесійны гісторык, гісторыя гэта яго хобі. Але язык не паварочваецца назваць гэтую кнігу аматарскай. На 345 старонках выкладзены аналіз сотняў архіўных дакументаў. Кніга напісаная для чалавека, простай мовай. І для мяне, як аматара гістарычнай літаратуры, гэта першае сведчанне бездакорнасці працы аўтара. Быхаўцаў займальна распавядае, глядзіць на паўстанне з розных бакоў і не збіваецца ў банальную прапаганду. І не важна, што кніга апісвае падзеі паўстання толькі ў адным павеце. Гэта, акурат, чарговы прыклад таго, што цікавым культурніцкім з’явам у сённяшняй беларускай правінцыі маглі б пазайздросціць і мэтры з вялікіх гарадоў.

Мне вельмі спадабалася, як Быхаўцаў распраўляецца з міфамі. Насуперак закасцянелай думцы пра сонных і цёмных насельнікаў беларускіх земляў у Расейскай імперыі, аўтар любіць здзівіць чытача”.

Гэта другі твор Быхаўцава, які надрукавалі ў гэтым годзе, пра першы мы пісалі ў чэрвені гэтага года. Нажаль, у Ваўкавыску імпрэзы кніжкі не будзе, таму набыць кнігу можна у аўтара.

Кантакты: хатні тэлефон (8-01512) 5-42-12, электронны адрас byhaucau@