12 сакавіка 2013 года а 11-й у канцэртнай зале Гарадзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Абласнога конкурсу юных піяністаў. З прывітальнымі словамі і пажаданнямі поспехаў да ўдзельнікаў конкурсу і іх настаўнікаў звярнуліся начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама А.Л. Вярсоцкі і старшыня журы, дэкан фартэпіянна-кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт С.Г. Тургель.

Першымі ў конкурсную барацьбу ўступілі ўдзельнікі малодшай групы. А 18-й былі названы пераможцы, якія атрымалі дыпломы лаўрэатаў і каштоўныя падарункі.

Граматамі за паспяховае выступленне на конкурсе ўзнагароджаны Пекар Ганна, ДУА «Ваўкавыская ДШМ» і Салдаценкава Марыя, ДУА «Роская ДШМ».

13 сакавіка спаборнічалі ўдзельнікі сярэдняй групы. Прыемна, што трэцяе месца заняла Паўловіч Юлія (настаўнік Радзівон Святлана Іванаўна), ДУА «Ваўкавыская ДШМ». Граматамі за паспяховае выступленне на конкурсе ўзнагароджаны Мазец Ульяна, ДУА «Ваўкавыская ДШМ» (настаўнік Нікановіч Т.А.) і Нятрэба Маргарыта, ДУА «Роская ДШМ».

14 сакавіка адбыліся праслухоўванні ўдзельнікаў старэйшай групы. Настаўнікі, падрыхтаваўшыя лаўрэатаў конкурсу, узнагароджаны граматамі за высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучняў. Удзельнікі конкурсу, якія не былі адзначаны дыпломамі лаўрэатаў ці граматамі за паспяховае выступленне, атрымалі граматы за ўдзел у конкурсе.