24 верасня карабель ваўкавыскіх знатакоў “Высокі волак” на чале са сваім капітанам Г.І. Чарапок распачаў сваё новае падарожжа па інтэлектуальных марах. Засумаваўшыя за лета адзін без аднаго, упакаваныя 6 экіпажаў з вялікай ахвотай накінуліся на “Сваю гульню” (дзе першынстваваў “Риск”) і даволі паспяхова абыйшлі ўсе рыфы традыцыйнага “Што? Дзе? Калі?” (на кожнае пытанне дакладна адказвалі па некалькі каманд). Лепшыя “Ньюс-В”.

Не абыйшлі ўвагай папаўненне ў семьях Адрэя Слесара і Яўгена Навіцкага (кожны нарадзіў па сыну), якіх шчыра павіншавалі (дагадаваць у багацці і шчасці да пенсіі пажадалі). Пасля далі адказнае заданне Вольге Палуянчык, якая статус “дзяўчына” размяняла на больш саліднае становішча “жонка”, таксама ж паспяхова прывабіць маладога мужа і ў інтэлетуальныя сеткі.

А пасля, увага, знамянальная падзея: ЮБІЛЕЙ Ў ГАЛІНЫ ІВАНАЎНЫ ЧАРАПОК, які плаўна перайшоў у фуршэт. І я там быў, гуляў і віншаваў.

Аднак на наступны ж дзень наш кіраўнік клуба адразу з найбольш даверанымі асобамі адправілася на тэлевізійна-інтэлектуальны “бал” пад назвай “Брэйн-рынг”. Аднак, гэта ўжо зусім іншая гісторыя, мы ж чакаем 19-20 кастрычніка  яго вялікасці Кубка “Волака і Высека”, які збярэ лепшых з лепшых прадстаўнікоў малых гарадоў.

Чакаем новых цікавых турніраў і прыемных падзей.