14 чэрвеня а 14-й гадзіне каля Шылавіцкага касцёла пройдзе традыцыйны парафіяльны фэст.

Гасцей мерапрыемства чакаюць канцэрт, конкурсы, паказ мод, вырабы ручной працы, салодкая вата, шакаладны фантан, марафон для ўсіх жадаючых, салют, дыскатэка і шмат іншых забаў.