Вядомая польская журналістка Тэрэза Тараньска памерла тыдзень таму ва ўзросце 69 гадоў пасля цяжкай хваробы.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі пасмяротна ўзнагародзіў яе Камандорскім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы. Ордэн прысуджаны за выбітны ўнёсак у развіццё польскай журналістыкі і асаблівыя заслугі ў распаўсюджванні ведаў пра найноўшую гісторыю Польшчы.

Узнагароду з рук Камароўскага 9 студзеня падчас пахавання атрымаў муж журналісткі Лешэк Санкоўскі, паведамляе сайт Прэзідэнта Польшчы.