Указам Прэзыдэнта ад 17 ліпеня 2015 г. № 330 за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў першы намеснік начальніка Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», маёр унутранай службы Аляксандр Ганчарэнка і старшы майстар сувязі аддзялення сувязі, асвятлення і электрабяспекі ПАВЧ № 1 Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», старшы прапаршчык унутранай службы Юрый Скіруха узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступенi.