Сёння — Дзень Волі

25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Значнасць гэтай падзеі неаспрэчная, бо менавіта акт 25 сакавіка паклаў пачатак беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі.

Дзякуючы яму нашая краіна ўголас заявіла пра сябе як пра незалежную дзяржаву. Адметна і тое, што Беларусь заявіла аб гэтым адной з першых сярод краін-суседак.

Ідэалы БНР застаюцца атуальнымі і цяпер, і кожны з нас здольны зрабіць свой унёсак, каб яны ўрэчаісніліся.

Віньшуем усіх з гэтым светлым святам! Няхай энергія і рашучасць разам з разважлівасцю і аптымізмам дапамогуць усім нам ісці наперад па шляху да вольнай і дэмакратычнай Беларусі!