Сёння — Дзень Волі

95 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Значнасць гэтай падзеі неаспрэчная, бо менавіта акт 25 сакавіка паклаў пачатак беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі.

Дзякуючы яму нашая краіна ўголас заявіла пра сябе як пра незалежную дзяржаву. Адметна і тое, што Беларусь заявіла аб гэтым адной з першых сярод краін-суседак.

Ідэалы БНР застаюцца атуальнымі і цяпер, і кожны з нас здольны зрабіць свой унёсак, каб яны ўрэчаісніліся.

Віньшуем усіх з гэтым светлым святам! Няхай энергія і рашучасць разам з разважлівасцю і аптымізмам дапамогуць усім нам ісці наперад па шляху да вольнай і дэмакратычнай Беларусі!

Жыве Беларусь!